Адыход восені
Блакіт нябёс ярчэй іскрыцца,
Сагрэты сонечным цяплом,
Апошні ліст на дол лажыцца
І тонкі лёд блішчыць сцяклом.
У вырай адлятаюць птушкі,
Ляціць за імі цеплы дзень.
Сцяжынкі шэрыя, як стужкі,
Цямнеюць у жоўклым дыване.
І з роту пара вылятае
Як быццам дым паўзе з трубы,
Восень адлегласць вымярае
Колькі яшчэ ў ёй ёсць хады.
Паветра холадам марозіць
Далоні, вушы, шчокі, нос.
Цяпло ў вырай адыходзіць,
Да нас у госці ідзе мароз.
Copyright 2008-2016 | связаться с администрацией