Автор: Акакий Акакиевич
Рейтинг автора: 314
Рейтинг критика: 3 545
Дата публикации - 08.02.2015 - 13:41
Другие стихотворения автора
Рейтинг 3
| Дата: 12.03.2024 - 10:30
Рейтинг 2.5
| Дата: 23.12.2023 - 09:24
Рейтинг 5
| Дата: 15.12.2023 - 17:37
Рейтинг 3.6
| Дата: 21.02.2024 - 09:40
Рейтинг 4
| Дата: 16.01.2024 - 10:07
Рейтинг 0
| Дата: 23.02.2023 - 09:23
Рейтинг 4
| Дата: 07.09.2022 - 15:52
Рейтинг 1
| Дата: 26.07.2022 - 14:43
Рейтинг 0
| Дата: 01.03.2024 - 10:22
Поиск по сайту
на сайте: в интернете:

Белый стих (типа того) о Краiне пад Белымi крыламi

А хто там iдзе, а хто там iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?

Янка Купала.


А хто там ідзе па жыцці рабамі
Хто самастойна змесціў душу за краты –
Нашчадкі свабодамыснага Кастуся Каліноўскага?

Хто ў краіне сваёй нічога не бачыць добрага,
Над усім сваім здзекваючыся –
Нашчадкі Льва Сапегі?

Хто мроіць аб жыцці ў краінах іншіх,
Таму што грошай там больш маюць –
Нашчадкі Вітаўта Вялікага?

Хто да Дзяржавы сваёй абыякавы, не даражыць самастойнасці яе,
Ды над сімволікай яе глуміцца –
Нашчадкі перамоганоснага Канстанціна Астрожскага!

Хто зайздросціць усім і паўсюду,
Душу дробязнасцю сябе і іншым пагане –
Нашчадкі Рагнеды ганарлівай!

Хто ворагаў шукае ў людзях іншай веры,
Людзях іншай крыві, альбо іншай расы –
Нашчадкі Андрэя Грамыкі?

Хто нічым акрамя сябе не цікавіцца,
Ні да чаго не імкнецца навокал –
Нашчадкі Ігнація Дамейкі?

Хто мовы сваёй грэбуе роднай,
Гісторыі Роднага Краю не бачыць –
Нашчадкі Скарыны, ці Караткевіча?

Хто пье, як скаціна, не дзеля вясёласці,
А залівая ў душі пустоту –
*Нашчадкі Пятра Машэрава?

Хто смецце і бруд, где жыве, там і робіць,
Хто ў хаце, ці побач, жыве нібы свінні –
Нашчадкі Радзівілаў магутных?

Хто да халявы падкі непрыстойна,
Да дабра чужога ахвочы –
Нашчадкі шчырых Купалы і Коласа?

Нашчадкі Ўсяслава Чарадзея, Альгерда, Кейстута,
Еўфрасінні Полацкай, Гусоўскага,
Сімеона Полацкага,
Касцюшкі, Міцкевіча, Дастаеўскага, Агінскага,
Багушевіча, Урублеўскага, Лёсіка, Ластоўскага,
Быкава, Грахоўскага, Казінца, Міная, Каржа … … …


Пачуйце жа гэта, пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!

Максім Багдановіч.

*нашчадкi - наследники.




  • Currently 0.00/5

Рейтинг стихотворения: 0.0
0 человек проголосовало

Голосовать имеют возможность только зарегистрированные пользователи!
зарегистрироваться

 

Добавить свой комментарий:
Оставлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи

Ваш комментарий может быть первым