Мои впечатления о поездке на Славянский Базар (на беларускай мове)
Мае ўражанні аб паездцы на фестываль.
Амаль што год мы ўсе жадалi
Патрапiць улетку на Базар.
Усё неабходнае пабралi,
Мы едзем у Вiцебск, ззяе твар.
Базар Славянскi - гэта крута,
I кожны з нас бясконца рад.
Паход пачалi па маршруту,
Шагаем нiбы на парад.
Зайшлi ў Глыбоцкае падвор’е,
Тавары ўсе стаяць радком.
I нас сардэчна сустракаюць
Смятанкай, тлустым малаком.
Яшчэ сцяжок у падарунак,
Усмешка шчыра без мяжы,
Прымаем мы на свой рахунак
Гасцiннасць ад усёй душы.
Дубровенскi раён вiтае
Каўбаскамi ды шашлычком,
На пачастункi запрашае
Да паляндвiцы з часнычком.
А вось Аршанскае падвор’е,
Дзяучаты з хлопцамi пяюць,
Не перашкодзiць iм надвор’е,
Дажджы амаль штодзень iльюць.
Ганчар, чарпнуўшы глiны з бочкi,
Наладзiў свой ганчарны круг,
Выходзяць вазачкi, збаночкi
На густ любы з умелых рук.
Чаго мы толькi не сустрэлi
Ля рэчкi ў горадзе майстроў,
I ў гамаках мо час сядзелi,
Пакуль гуляць пайшлi ўсе зноў.
А вось уваходзiм у алею,
Дзе размясцiлiсь мастакi,
Дух захапляе, як умела
Малююць нашы землякi.
Вось вечарэе, запалiлiсь
Кругом агнi i лiхтары,
Карцiны дзiуныя змянiлiсь,
Як у казцы апынулiсь мы.
Ля Ратушы канцэрт дзiвосны,
Такое бачым у першыню:
Шаман сапраўдны нiзкарослы
Дудзiць у iндзейскую дуду.
Апранут у белую кашулю,
Падпаясаны паяском,
Шаманiць нешта «гулi-гулi»,
А гледачы стаяць радком.
На твары ўсё размалявана,
У руцэ сапраўднае кап’ё,
I пер’ем галава ўбрана,
Вось гэта дзiва, ё-маё!
Падзеi тут на кожнай плошчы,
У кожным скверы шмат забаў,
Гуляюць усе i ўдзень i ноччу,
Няма важней у свеце спраў.
Усё бачыла сваймi вачыма,
Жадаю ў Вiцебск ехаць зноў,
Было б усё гэта немагчыма,
Каб не прытулак сваякоў.
Вам персанальна шчыры дзякуй
За ўважлiвасць i цеплыню,
Чакаем у верснi ў Мiнску
На свята вашу ўсю сям’ю.
03.08.2011
За стихотворение голосовали: Лидаза: 5 ; v2810475: 5 ; akilegna1: 5 ; Саша Осень: 5 ; RITA: 5 ; : 5 ; Оля28022011: 5 ;
Copyright 2008-2016 | связаться с администрацией
дата:2011-08-10 13:29
дата:2011-08-10 15:22
дата:2011-08-12 15:04
дата:2011-08-10 14:52
дата:2011-08-10 15:24
дата:2011-08-10 15:47
дата:2011-08-10 16:52
дата:2011-08-10 16:19
дата:2011-08-10 20:19
умничИка!!!!!!!!!!!!
дата:2011-08-11 11:59
дата:2011-08-11 12:03
дата:2011-08-10 20:39
дата:2011-08-10 21:26
дата:2011-08-11 12:01
дата:2011-08-10 22:19
дата:2011-08-11 12:01
дата:2011-08-13 21:33