ЗОРКА МАЯ СВЕТЛАКОСАЯ
Вочы твае – сiнь азёрная ,
Поуныя iскарак – стрэл ,
Радасць мая непауторная ,
Ранiцы казачны спеу .
Стрэу я цябе сiнявокую
У квеценi сонечных трау –
Зорку маю светлакосую ,
Лёс i ратунак спаткау .
Глянуу , аж сэрца згубiлася ,
Сам непрытомнасцю стау .
Скуль на зямлю ты з`явiлася –
Мо , цябе Бог сам паслау ?
Ветлiва мне усмiхнулася ,
Позiрк – вянок перапрау ,
Блiзкай маёю ты сталася
Тут , сярод летнiх дубрау .
Ночанькi нам сталi хроснымi ,
Ветрык матуляю стау ,
Месяц нам золкамi роснымi
Сцежку жыцця падказау .
Крочым па ёй мы шчаслiвыя ,
Ветразi мчаць на прастор ,
Днi – ручайкi гаманлiвыя
Радасць нясуць i задор .
Бачу цябе той жа яснаю ,
Поунай дабра , цеплынi ,
Ты ж мая зорка незгасная –
Шчырасць маю ты прымi .
Copyright 2008-2016 | связаться с администрацией