А Я УСЁ ЦЯБЕ ЛЮБЛЮ .
Душы стамлённае парывы
Табе з паклонам нiзкiм шлю –
Табе куточак сэрцу мiлы
Маёй зямлiцы , што люблю .
З табой жыццё мы распазналi
Ды лiтасць долi i цяпло ,
Дзе б не блукалi , вандравалi
З сабой няслi тваё святло .
Яно , як промень паднябесся
Вяло да свету , прауды нас :
Усiх Януляу i Алесяу
Ажно у наш тутэйшы час .
Калi дзе цемень пападзецца ,
Альбо закруцiць вiр кругi –
Сюды тваё святло iмкнецца ,
Каб лепей бачыць берагi ,
Каб нам паменей наглытацца
Балотнай горкае вады ,
Заужды змаглi людзьмi каб звацца ,
Каб адвясцi нас ад бяды .
Таму табе мая пашана ,
Паклон душы маёй я шлю ,
Ужо не надта ж так i рана –
А я усё цябе люблю .
Copyright 2008-2016 | связаться с администрацией